Злучаныя Штаты Амерыкі спадзяюцца, што забойства ўкраінскага журналіста Паўла Шарамета будзе цалкам расследавана, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амбасады ЗША ў сераду.

«Мы шакаваныя і засмучаныя весткай пра смерць вядомага журналіста Паўла Шарамета, які быў забіты беспрэцэдэнтным выбухам аўтамабіля сёння раніцай у Кіеве», — сказана ў паведамленні.

«Павел жыў мэтанакіраваным і сумленным жыццём у некалькіх краінах. Мы паважаем яго як бясстрашнага прафесіянала і прыхильника свабоды слова, Рэвалюцыі годнасці, які імкнуўся да лепшай будучыні для Украіны», — адзначылі ў амбасадзе.

Таксама ў прэс-рэлізе адзначаецца, што ЗША «вітаюць заявы паліцыі і генеральнага пракурора, што абставіны яго забойства будуць цалкам расследаваныя і вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці».

У пасольстве выказалі спачуванні калегам Шарамета, Алене Прытула, яго сям'і, яго шматлікім сябрам і абаронцам свабоды слова і СМІ ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?