Доўг Беларусі за пастаўкі газу з Расіі дасягнуў 270 мільёнаў даляраў, паведаміў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак у інтэрв'ю агенцтву Reuters.

Reuters.com

Reuters.com

«Беларусь вінная «Газпрому» больш за 270 мільёнаў даляраў за пастаўкі газу», — паведаміў расійскі міністр у інтэрв'ю.

«Прайшлі перамовы паміж прэм'ер-міністрамі (Дзмітрыем Мядзведзевым і Андрэем Кабяковым), былі дадзены ўказанні працягваць перамовы ў бліжэйшыя дні і шукаць кампраміс. Наша пазіцыя такая: даўгі павінны быць выплачаныя», — заявіў Новак.

Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся сёлета.

У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск лічыць справядлівай цану на расійскі газ памерам 73 даляраў за 1 тыс. Кубаметраў. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў. У Расіі патрабуюць у Беларусі захаванне дзейнага кантракту - па апошніх дадзеных.

У красавіку беларуская «дачка» «Газпрома» звярнулася ў Міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з пазовамі да газазабеспячальных арганізацый Беларусі ў сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку аблгазаў па аплаце пастаўленага прыроднага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?