Нямеччына перажывае цяжкасці з наборам дастаткова якасных навабранцаў у шыхты Узброеных сіл, піша нядаўна апублікаваная «Белая кніга» па праблемах абароны. 

Гэта звязана з адменай у краіне абавязковага вайсковага абавязку.

У сувязі з гэтым разглядаюцца розныя магчымасці прыцягнення новых рэкрутаў, у тым ліку дазвол грамадзянам іншых краін ЕС служыць у бундэсверы, адзначае францускі вайсковы партал.

Беспрацоўе ў Нямеччыне невялікае, а заробкі ў арміі недастаткова высокія, каб прыцягнуць спецыялістаў з прыватнага сектара.

У той жа час значная частка навабранцаў-добраахвотнікаў пакідаюць армію з-за расчаравання яшчэ на этапе першапачатковай падрыхтоўкі, адзначаюць аўтары «Белай кнігі».

З гэтай прычыны эксперты рэкамендуюць не толькі ўмацоўваць сувязі Мінабароны з прыватным сектарам, каб падтрымліваць вайскоўцаў пасля службы, але і дазволіць служыць у бундэсверы грамадзянам краін Еўразвяза.

Гэтая ідэя разглядалася яшчэ ў 2011 годзе, гаворыцца ў артыкуле. Да таго ж у сучасных умовах «адкрыццё бундэсвера для грамадзян ЕС ёсць моцным сігналам панеўрапейскага падыходу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?