У сувязі з гарачым надвор'ем на Камароўскім рынку забаранілі прадаваць грэцкія арэхі, паведамілі ў адміністрацыі рынку.

У Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» патлумачылі, чаму нельга купляць арэхі ў спякоту.

- Звычайна тэмпература захоўвання арэхаў складае ад +15°С да +21°С, што залежыць ад тыпу упакоўкі — празрыстая, фальга, герметычная ці тая, у якую арэхі могуць расфасаваць непасрэдна ў гандлёвым пункце, — расказала доктар-гігіеніст Валянціна Цярэшка. - Што тычыцца грэцкага арэха, асабліва калі яны прадаюцца на вагу, то пры высокай тэмпературы, на святле, пры доступе паветра яны вельмі хутка акісляюцца і становяцца прагорклымі, бо ў іх утрымліваецца вялікая колькасць тлушчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?