Аляксандр Лукашэнка даручыў нарасціць тэмпы ўборачнай. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

president.gov.by

president.gov.by

«Час выходзіць на намалот пад 500 тыс. т за дзень. Каб за два - два з паловай дні мы мільён малацілі», — сказаў ён.

«Ужо пайшла масавая ўборка. На сённяшні дзень убрана больш за 30% збажыны. Намалочана 2 млн 330 тыс. т, — паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. — За ўчорашні дзень намалацілі прыкладна 340 тыс. т».

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, нагадаў аб патрабаванні больш актыўна выкарыстоўваць арганічныя ўгнаенні. «Ці не разлічвайце, што мы будзем купляць за валюту ўгнаенні. Трэба ўносіць больш арганікі», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?