Амерыканец іранскага паходжання Сахраб Ахмары заявіў у твітэры, што прымае каталіцтва ў дзень забойства ісламістамі французскага каталіцкага святара Жака Амэля, піша польскае выданне gosc.pl.

«Насамрэч гэта правільны час аб'явіць, што я пераходжу ў каталіцтва», — напісаў журналіст уплывовай газеты Wall Street Journal.

Ісламскія тэрарысты перарэзалі горла 86-гадоваму святару ў касцёле горада Сэнт-Эцьен-дзю-Руўрэ падчас імшы, спрабавалі забіць манахіню, ранілі яшчэ дваіх чалавек.

Журналіст зараз піша рэдакцыйныя калонкі, браў шматлікія інтэрв'ю ў вядомых палітыкаў, вайскоўцаў і філосафаў, крытычна ставіцца да абодвух кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША — Дональда Трампа і Хілары Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?