Два хлопцы з Брэста і Калінкавічаў прыехалі ў Любчу, каб паўдзельнічаць у рэканструкцыі замка.

Аднак мясцовы жыхар вырашыў паказаць сваё стаўленне да прыезджых. Малады чалавек 1996 года нараджэння паспрабаваў растлумачыць валанцёрам, што мясцовыя жыхары адыгрываюць больш важную ролю ў пасёлку, чым яны, і нават выкарыстаў фізічную сілу.

На наступны дзень пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі правапарадку затрымалі зламысніка. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «Хуліганства».

Раней падазраваны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?