Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Падазраваная зарэгістравалася УКантакце і пачала перапіску з незнаёмымі мужчынамі ад імя сваёй дачкі, паведамілі ва УСК Кузбаса. Яна загадзя скрала з флэш-карты дачкі яе інтымныя фатаграфіі і выставіла іх на ўсеагульны агляд у сацсеку. На фальшывай старонцы пенсіянерка разыграла ролю распуснай жанчыны, якая марыць пра сэкс і чакае сапраўднага кахання.

Акрамя таго, часам жанчына размаўляла ў Skype з патэнцыяльнымі палюбоўнікамі, прыкрыўшы твар маскай. Свае дзеянні маці пацярпелай матывавала тым, што ёй не падабаецца муж дачкі. Яна лічыла, што зяць дачцэ не пара, і таму вырашыла «дапамагчы» ёй парваць з ім, знайшоўшы больш прыдатнага мужчыну ў інтэрнэце.

Пацярпелая патлумачыла, што мужам цалкам задаволеная, як і шлюбам і двума дзецьмі. Пенсіянерка, якую раней прызналі інтэрнэт-залежнай, з 1992 года не працуе. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу аб парушэнні недатыкальнасці прыватнага жыцця грамадзяніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?