У Мінску на сустрэчы з журналістамі з нагоды прэзентацыі кнігі «Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан».

У Мінску на сустрэчы з журналістамі з нагоды прэзентацыі кнігі «Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан».

Вярхоўны суд Кыргызстана прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева да 30 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе інфармагенцтва 24.kg.

Экс-прэзідэнту, які збег з краіны, у 2010 годзе было дадзена беларускае грамадзянства. 1 жніўня яму споўніцца 67 гадоў. Раней, нагадаем, Курманбек Бакіеў быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення.

Кіраўнік службы дзяржаховы Жаныбек Бакіеў і экс-прэм'ер-міністр Даніяр Усенаў асуджаныя пажыццёва. Намеснік кіраўніка спецслужбаў Марат Бакіеў асуджаны на 27 гадоў турмы. Вынесены таксама прысуды іншым удзельнікам падзей 7 красавіка 2010 года.

Звергнуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана ў красавіку 2010 года Курманбек Бакіеў прыехаў у Беларусь з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Як мяркуецца, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек, які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы, у сябе на радзіме прызнаныя вінаватымі ў саўдзеле ў арганізацыі забойства, замаху на забойства, перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Кіргізскі бок неаднаразова патрабаваў ад Беларусі затрымання і экстрадыцыі Курманбека Бакіева, але беспаспяхова.

22 кастрычніка 2015 года экс-прэзідэнт прадставіў у Мінску кнігу ўспамінаў «Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан».

У пачатку 2016 года пасол Кыргызстана ў Мінску Кубанычбек Амураліеў заявіў, што праблема Бакіева застаецца на парадку дня беларуска-кіргізскіх адносін. Ён не стаў удакладняць, што робіцца для вырашэння гэтай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?