Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) адхіліла зборную Расіі ад удзелу ў Рыа-2016.

Расійская зборная заявіла на Гульні восем цяжкаатлетаў. Дзве атлеткі Таццяна Кашырына і Анастасія Раманава былі адзаяўленыя Алімпійскім камітэтам Расіі (АКР) праз допінгавыя пакаранні ў мінулым. Яшчэ чатыры спартсмены былі згаданыя ў дакладзе Рычарда Макларэна як атлеты, чые станоўчыя допінг-пробы знікалі.

Таксама IWF прыняла пад увагу той факт, што допінг-пробы сямі расійскіх цяжкаатлетаў пасля пераправеркі тэстаў Пекіна-2008 і Лондана-2012 апынуліся станоўчымі. Пры гэтым пераправеркі пробаў з гэтых Гульняў яшчэ не скончыліся.

Акрамя спартсменаў, ад Рыа-2016 адхіленыя ўсе расійскія члены тэхнічнага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?