Белгідрамет папярэджвае, што 1 жніўня (панядзелак) ноччу па захадзе, а днём на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, днём пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У дзённы час у цэнтральных і паўднёва-ўсходніх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30.. + 33°C.

Тое ж тычыцца і Мінска з Мінскай вобласцю.

Днём у панядзелак на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у многіх раёнах вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне + 30 … + 32°C.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0