Так выглядае «Лагвінцамабіль» — прычэп са стэндамі з інфармацыяй аб прэтэндэнце ў дэпутаты Алесю Лагвінцу. Лагвінец хоча балатавацца ў мінскім раёне Сухарава, дзе даўно жыве.

Гэта ён арганізаваў выступ Лявона Вольскага, што сабраў паўтары тысячы гледачоў і выклікаў гнеў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Алесь Лагвінец — намеснік старшыні Руху за Свабоду. Ён выкладае паліталогію ў шэрагу навучальных устаноў, а таксама зарабляе як перакладчык-сінхраніст.

Каманда Лагвінца носіць майкі з беларускамоўнымі надпісамі. А сам кандыдат апранае кашулю-вышыванку.

Нават стэнды з інфармацыяй пра кандыдата выглядаюць як інсталяцыя. Іх перавозяць на аўтапрычэпе.

У выбарчай камандзе Лагвінца каля 85 чалавек. Яны сабралі каля 1600 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?