Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

Новы нацыянальны рэкорд Беларусі па парашутнай групавой акрабатыцы ў класе «Вялікая фармацыя» устанавілі ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ 31 ліпеня на фестывалі авіяцыйнага спорту «Пронеба-2016».

Новы рэкорд — гэта 30 чалавек, якія падняліся ў неба і склалі там фігуру. На вышыні ў 5 тысяч метраў іх ўздымаў самы вялікі верталёт у свеце — Мі-26.

Новы рэкорд атрымаўся з трэцяй спробы (з пяці магчымых), паведаміў генеральны сакратар Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Антон Быстроў. Паводле яго словаў, у свеце ёсць прыклады, калі фігуру складалі сто і болей чалавек, але для Беларусі сённяшняя лічба — знак росту.

Мінулае дасягненне ў 20 чалавек было ўстаноўленае ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?