У матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Крумкачы» на сваім полі перамаглі «Белшыну» — 2:1 (В. Глеб, 47, 81 — Герасімаў, 14).
фота са старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку
Прычым мінчукі прайгравалі пасля першага тайма, але здолелі атрымаць валявую перамогу.
Дубль на рахунку Вячаслава Глеба. Гэта восьмая перамога «Крумкачоў» у чэмпіянаце.
Сёння таксама згулялі «Віцебск» — «Мінск» — 0:0 і «Шахцёр» — «Гарадзея» — 2:2.
Матч «Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ» перанесены на 8 кастрычніка.
Турнірная табліца выглядае так:
БАТЭ — 38 (16 гульняў), Шахцёр — 28 (16), Крумкачы — 27 (16), Дынама Мінск — 26 (15), Мінск — 26 (16), Іслач — 24 (16)…





