Фота mediakritika.by.

Фота mediakritika.by.

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося яшчэ 10 ліпеня. Вядома пра яго стала з інтэрнэт-сайта Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Паведамлялася, што з вышыні двух ці чатырох метраў на будаўніцтве АЭС зваліўся рэактар.

Афіцыйны каментар ад Мінэнерга з'явіўся толькі 26 ліпеня. У ім паведамлялася, што «няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці».

У сувязі з гэтым вядоўца праграмы «Контуры» Ілля Коласаў задаў тры пытанні.

«Першае. Чаму падобнае тлумачэнне з'явілася па сканчэнні больш чым двух тыдняў пасля інцыдэнту? Другое. Чаму рэакцыя Мінэнерга адбылася не на сам інцыдэнт, а на паведамленні некаторых інтэрнэт-крыніцаў? А калі б не было гэтых паведамленняў, то і рэагаваць не трэба?», — агучыў праблему тэлевядоўца.

Трэцім пытаннем ён пацікавіўся, хто будзе прымаць рашэнне наконт далейшага ходу работ. Па словах Коласава, падрадчык зацікаўлены здаць аб'ект, не адхіляючыся ад графіка. Тэлевядоўца перасцярог: «Падрадчык прыехаў і з'ехаў, а беларусам з гэтай станцыяй жыць. І значыць, успамінаем жалезнае правіла: сваю бяспеку не давяраем нікому».

Ён выказаў надзею, што Мінэнерга дасць адказы на гэтыя пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?