Фота static.ngs.ru.

Фота static.ngs.ru.

Калі дробязі няма, трэба звярнуцца ў інфацэнтр для размену. Каб вярнуць манету, трэба паставіць каляску на месца.

Падобныя сістэмы працуюць у многіх еўрапейскіх крамах, аднак у Беларусі іх нельга было ўвесці праз адсутнасць у абароце металічных грошай.

У «Кароне» пра гэтае новаўвядзенне папярэджвалі яшчэ напярэдадні дэнамінацыі.

— Такі прынцып працы — агульнасусветная практыка, якая дазваляе не зарабіць, а захаваць парадак на тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў і паркоўках, — пракаментавала Вольга Ананіч, начальнік аддзела маркетынгу, службы развіцця рознічнага гандлю ТАА «Тытунь-інвест» (сетка ГЦ «Карона» і ГЦ «Замак»).

А вось камеры захоўвання ў краме будуць працаваць па старых правілах — з ключамі і без закладу.

Выдачу вазкоў за пакінутыя ў заклад капейкі планавалі выкарыстаць і іншыя гандлёвыя сеткі.

Нагадаем, ад 1 ліпеня ў «Кароне» перасталі выдаваць бясплатныя пакеты на касах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?