Карэнныя жыхары Тайваня, якіх таксама называюць гаошань, цяпер складаюць каля 2% насельніцтва вострава. Прадстаўнікі гэтых народаў не раз скардзіліся на страту старажытных зямель і немагчымасць прытрымлівацца традыцыйнага ладу жыцця.

Многія прадстаўнікі гэтых народаў гавораць на аўстранезійскіх мовах, хоць некаторыя часткова або цалкам перайшлі на кітайскую.

Цай сустрэлася з лідарамі 16 этнічных груп і зрабіла фота на памяць.

EPA

EPA

Падчас сустрэчы прайшла рытуальная цырымонія абмену падарункамі. Прадстаўнікі гаошань прыбылі ў традыцыйных строях са святочнымі галаўнымі ўборамі.

Акрамя таго, прэс-служба Цай абвясціла аб стварэнні спецыяльнай камісіі па справах карэнных народаў, якую ў першыя часы ўзначаліць сама прэзідэнт.

59-гадовая Цай Інвэнь афіцыйна ўступіла на пасаду кіраўніка адміністрацыі Тайваня ў маі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?