У сувязі з павышэннем БПМ павялічваюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і больш, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама дапамогі на дзяцей.

Устаноўлены таксама новы бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: для працаздольных грамадзян — 193,58 рубля, пенсіянераў — 34,40, студэнтаў — 170,46, дзяцей да трох гадоў — 112,30, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 155,82, ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 191,50 рубля.

1 жніўня ў Беларусі таксама павышаны памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

МСБ на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек цяпер складае 285,43 рубля (на 3,3% больш за папярэдні паказчык).

МСБ для працаздольнага насельніцтва складае 366,80 рубля, пенсіянераў — 288,30, студэнтаў — 271,96, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 233,11, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 307,90, дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 311, 94, маладой сям'і з трох чалавек — 312, 24 рубля. Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека.

Усе новыя паказчыкі будуць дзейнічаць на працягу трох месяцаў, па 31 кастрычніка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?