Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» перадае, што ў кітайскай правінцыі Цынхай знойдзена буйное радовішча калійных соляў. 

Ілюстрацыйнае фота Vk.com.

«Як паведамілі ў Міністэрстве зямельных і прыродных рэсурсаў КНР, па выніках папярэдняй геалагічнай разведкі ў заходняй частцы Цайдамскай катлавіны выяўлена больш за 156 млн тон хлорыстага калію. Мяркуецца, што яшчэ большыя запасы будуць знойдзены пры правядзенні далейшай выведкі», — піша Сіньхуа.

На сёння Кітай з'яўляецца найбуйнешым імпарцёрам калійных угнаенняў у свеце. Уласная здабыча пакрывае толькі 30% патрэб краіны з насельніцтвам 1,4 мільярда чалавек.

Штогод Кітай увозіць каля 6 млн тон такіх угнаенняў. Кітайскі рынак — асноўны для «Беларуськалія».

«Беларуськалій» — другая па значнасці крыніца валютных паступленняў для Беларусі.

Цяпер 60% вытворчасці калію ў свеце прыпадае на Беларусь, Канаду і Расію. 

Калі інфармацыя пра новае буйное радовішча ў Кітаі спраўдзіцца, гэта гарантавана выкліча зніжэнне цаны на калій у сярэднетэрміновай перспектыве, якія і так за год зменшыліся на 100 даляраў за тону.

Паводле Белстата, за студзень-май 2015 года Беларусь паставіла за межы СНД 2370 тысяч тон калійных угнаенняў на 1,2 мільярда даляраў, а за аналагічны перыяд 2016 года — 1,851 тысяч тон, усяго на 720 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру