Фота: uvd-mo.gov.by

Фота: uvd-mo.gov.by

У пасёлку Энергетыкаў у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці супрацоўнікі наркакантролю і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама падчас вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у незаконным вырабе наркотыкаў і захоўванні боепрыпасаў, гаворыцца ў афіцыйнай інфармацыі.

Пры сабе затрыманы меў больш за 300 грамаў макавай саломкі, каля аднаго літра рэчыва, у якім падазраюць экстракцыйны опій, і насенне маку. Аператыўнікі мяркуюць, што мужчына перад гэтым варыў опій з макавай саломкі.

Фота: uvd-mo.gov.by

Фота: uvd-mo.gov.by

Па звестках праваахоўнікаў, затрыманы быў чатыры разы судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Вольны час ён бавіў у пошуку нарказмяшчальных раслін — пареважна маку на суседскіх гародах. Опій, як заявіў мужчына, ён варыў для ўласнага ўжывання.

Пацвердзілася і аператыўная інфармацыя, што мужчына захоўвае боепрыпасы. Ён сам паказаў хованку пасля прафілактычнай гутаркі з праваахоўнікамі.

Фота: uvd-mo.gov.by

Фота: uvd-mo.gov.by

Знойдзеныя гранаты — РГД-5 і Ф-1 — накіравалі на экспертызу. Не выключана, што наркамана могуць судзіць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0