Жонка кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа Меланья не саступае мужу ў скандальных выхадках.

Спачатку яе падлавілі на плагіяце прамовы Мішэль Абамы, а цяпер знайшлі яе аголеныя фота.

Пікантныя фоты Меланьі, зробленыя больш за 20 гадоў таму, апублікавала выданне The New York Post.

«Меланья Трамп, якой вы ніколі не бачылі яе раней», — пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у «The New York Post».

Фота: Ale de Basseville

Фота: Ale de Basseville

Аказалася, жонка Трамп пазіравала аголенай французскаму фатографу Ale de Basseville. Здымкі тады яшчэ 25-гадовай Маланьі адбыліся на Манхэтэне для цяпер ужо не існуючага французскага часопіса для мужчын.

Фота: Ale de Basseville

Фота: Ale de Basseville

Да знаёмства з Дональдам Трампам Меланья займалася мадэльнай кар'ерай. Акрамя ўдзелу ў розных фотасесіях ў Парыжы і Мілане яна засвяцілася яшчэ і ў рэкламе цыгарэт.

Фота: Ale de Basseville

Фота: Ale de Basseville

З Трампам мадэль пазнаёмілі ў 1998 годзе на вечарыне ў Нью-Ёрку. А да алтара Трамп павёў Меланью толькі ў 2005 годзе.

Не так даўно Трамп паспрачаўся з Тэдам Крузам наконт здымка аголенай жонкі мільярдэра. Скандальны фотаздымак быў апублікаваны рухам PAC Make America Awesome, арганізаваным супраць Дональда Трампа. Подпіс пад фота іранічна заклікаў сустракаць новую першую лэдзі. Выбаршчыкам прапанавалі альтэрнатыву — аддаць свой голас за Круза.

Трамп тады назваў свайго візаві «хлусам», а Круз выкрыў апанента ў баязлівасці….

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0