Фота avia.pro.
«1 жніўня ў правінцыі Ідліб у выніку абстрэлу з зямлі збіты расійскі ваенна-транспартны верталёт Мі-8, які вяртаўся на авіябазу Хмеймім пасля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў горад Алепа», — паведамілі ў Мінабароны РФ.
На борце верталёта знаходзіліся тры члены экіпажа і два афіцэры расійскага Цэнтра прымірэння варагуючых бакоў у Сірыі, іх лёс пакуль невядомы.
У сваю чаргу выданне Al-Masdar News паведамляе, што пры крушэнні расійскага верталёта ў правінцыі Ідліб загінуў пілот. У сацсетках былі апублікаваныя фатаграфіі абгарэлых правоў кіроўцы расійскага ўзору, нібыта выяўленых на месцы падзення верталёта, а таксама праваслаўнай іконы, знойдзенай у яго кабіне. Таксама былі размешчаныя фатаграфіі цела загінулага пілота.