Ва ўладальніцы аб'ёмных незвычайна вялікіх сцёгнаў 122 тысячы фанатаў, для якіх яна пастаянна публікуе не толькі фота, але і свае відэа. Яна не саромеецца сваёй фігуры. Наадварот, здолела зрабіць са сваіх велізарных сцёгнаў трэнд і манетызаваць свой акаўнт.

24-гадовая Рэйлін жыве ў Атланце (штат Джорджыя, ЗША), гадуе паўтарагадовую дачку. Пры росце 152 см яна мае непрапарцыйна вялікія сцёгны — 70 цаляў у абхваце, або 177 см.

Рэйлін рэгулярна публікуе свае фоты ў Інстаграме, дзе ў яе 166 тысяч падпісчыкаў. Пасля таго, як яе абвінавацілі ў карыстанні фоташопам, Рэйлін апублікавала і відэа, з якога адразу становіцца зразумела — абхват сцёгнаў у яе насамрэч каля 180 см.

Нарэшце, Рэйлін вырашыла манетызаваць свае вялікія формы — цяпер фанаты могуць падпісацца на яе відэа і фатаграфіі па цане 12 даляраў за месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру