Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Вечарам 26 ліпеня ў адным з гандлёвых аб'ектаў Гродна пры пераразліку выручкі работнікі заўважылі купюру ў 20 рублёў з прыкметамі падробкі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Падазроную банкноту канфіскавалі і накіравалі для правядзення экспертных даследаванняў. Спецыялісты Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устанавілі, што яе вырабілі ў бытавых умовах з выкарыстаннем капіравальна-размнажальнай тэхнікі.

Асноўныя прыкметы, якія паказваюць на яе падробку:

  • неадпаведнасць памеру;
  • невыразнасць колераперадачы малюнкаў;
  • адсутнасць вадзянога знака;
  • несупадзенне выяў лічбаў «20»;
  • адсутнасць ўціснутасці або выпукласці паперы;
  • невыразнасць дробных элементаў;
  • невыразнасць мікратэксту;
  • фарба на купюры раствараецца пад уздзеяннем вады.

Заведзена крымінальная справа.

Міліцыя шукае чалавека, які разлічыўся падробленай купюрай.

Першы выпадак падробкі новых беларускіх грошай адбыўся ў сярэдзіне ліпеня ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Прычым у абодвух выпадках падраблялі грашовую банкноту вартасцю 20 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0