Брытанскія аматары сярэднявечнай гісторыі афіцыйна абвесцілі сваю прапанову зрабіць рыцарскі бой на коп'ях алімпійскім спортам, піша Reuters.

Фота Reuters.

Фота Reuters.

Самым распаўсюджаным відам рыцарскага спаборніцтва на турнірах быў бой на коп'ях — калі два рыцара у даспехах скачуць насустрач і намагаюцца выбіць адзін аднаго з сядла.

«Бой на коп'ях варта прызнаць еўрапейскім баявым мастацтвам і дадаць да алімпійскіх відаў спорту», — лічыць сучасны прафейсійны турнірны баец Дамінік Сьюўэл.

«Зараз турніры праводзяцца ад Расіі да Аўстраліі і заходняй Каліфорніі. Капейныя баі робяцца сапраўдным міжнародным спортам», — дадае ён.

Сьюўэла падтрымлівае дабрачынны фонд English Heritage, які фінансуе гістарычныя помнікі, замкі і іншыя памятныя месцы. English Heritage склаў адпаведную анлайн-петыцыю.

Энтузіясты адзначаюць, што з «калятурнірных» відаў спорта алімпійскімі ўжо з'яўляюцца фехтаванне, конныя віды спорту і нават стральба з лука. А рыцарскія даспехі і коп'я могуць лічыцца такім жа спартыўным рыштункам, як рыштунак фехтавальшчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?