Фота leng.by.

Фота leng.by.

«Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных працоўных месцаў, вы займаецеся інавацыямі — гэта, як модна сёння казаць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у наступную пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўненыя, што мы гатовыя працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што знаёмы з прапановамі кампаніі па пашырэнні вытворчасці ў Беларусі. «Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў», — сказаў Лукашэнка.

Як было адзначана на сустрэчы, Stadler Rail Group мае намер пашыраць вытворчасць у Беларусі і выконваць тут як мага большую колькасць заказаў, паколькі краіна «з'яўляецца вельмі добрым месцам для размяшчэння індустрыяльных магутнасцяў».

Так, ЗАТ «Штадлер Мінск» атрымала замову сабраць цягнікі для Нарвежскіх чыгунак і трамваі для гарадскіх ліній Санкт-Пецярбурга. Плануецца, што ў далейшым усе замовы, якія паступаюць у Stadler Rail Group ад краін СНД, будуць выконвацца ў Беларусі.

Пры гэтым завод працягне супрацоўнічаць з холдынгам «Белкамунмаш» і будзе закупляць там дэталі для вытворчасці. Кампанія разглядае магчымасць узаемадзеяння і з іншымі беларускімі прадпрыемствамі, напрыклад з Магілёўскім заводам «Строммашына».

Лукашэнка звярнуў увагу, што завод «Штадлер Мінск» павінен максімальна лакалізаваць вытворчасць у Беларусі.

У час сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць вытворчасці на ЗАТ «Штадлер Мінск» вагонаў для трэцяй лініі сталічнага метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?