«Сёння 1 жніўня, і мы можам афіцыйна сказаць: альбом кавераў «Medieval Classic Rock» гатовы!» — паведамляе »Стары Ольса» ў сваёй афіцыйнай суполцы ў фэйсбуку.

«Пасля 10 жніўня вы зможаце атрымаць гарачы, з пахам амерыканскай друкарні СD альбо спампаваць у нашай BandCamp краме. А 19 жніўня адбудзецца прэзентацыя ў Сан-Францыска.

Наш амерыканскі тур амаль гатовы. Запрашайце сяброў і далучайцеся самі! Таксама прывязем нашыя іншыя дыскі, цішоткі, торбы і іншыя прыемныя рэчы з нашай энергіяй».

Падрабязнасці і расклад канцэртаў можна паглядзець тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0