У Светлагорскім раёне грыбнік знайшоў у пятлі на дрэве цела мужчыны, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

26 ліпеня ў лясным масіве ў 3 км ад вёскі Аляксандраўка, грыбнік знайшоў у пятлі на дрэве цела мужчыны 1966 года нараджэння. Паводле інфармацыі следства, на трупе не было бачных цялесных пашкоджанняў.

Праверку па гэтым факце праводзіць Светлагорскі РАСК. Абставіны смерці высвятляюцца, асноўная версія здарэння — суіцыд. Марыя Крываногава удакладніла, што раней мужчына неаднаразова выказваў жаданне скончыць жыццё самагубствам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру