Амерыканскі рэпер Канье Уэст абвясціў, што хацеў бы супрацоўнічаць з кампаніяй IKEA ў распрацоўцы новай мэблевай серыі.
Дызайнер IKEA Эма Ёхансан апублікавала гэты здымак Канье, калі ён быў у адной з крам кампаніі ў сакавіку
У гутарцы з карэспандэнтам BBC Radio One Уэст сказаў, што хоча заняцца дызайнам інтэр'ераў і архітэктурай.
Паводле яго слоў, асаблівым попытам сярод студэнтаў будуць карыстацца створаныя ім «мінімалісцкія пакоі ў інтэрнатах каледжаў».
У сакавіку гэтага года Уэст наведаў галоўны офіс IKEA ў горадзе Эльмхульт на поўдні Швецыі. Яшчэ да гэтага ён супрацоўнічаў з брытанскім дызайнерам Кэці Іры, якая, у сваю чаргу, працавала над лінейкай тканін і дызайнам посуду для IKEA.
Кампанія пакуль ніяк не пракаментавала магчымасць супрацоўніцтва з Уэстам. Рэпер таксама вядомы працай у галіне дызайну адзення і абутку.