Першага жніўня кітайскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што ў правінцыі Цынхай знойдзена буйное радовішча калійных соляў.

Падчас папярэдняй выведкі выяўлена больш за 156 мільёнаў тон хлорыстага калію. Гэта пры тым, што Кітай штогод імпартуе каля 6 мільёнаў тон.

Ілюстрацыйнае фота Vk.com.

З гэтага аб'ёму Беларусь летась паставіла ў Кітай больш за траціну — 2,3 мільёна тон калію!

Дарэчы, сёлета ўгоду з Кітаем на пастаўку толькі 1,3 мільёна тон (па цане $219 за тону, агулам каля $285 мільёнаў) падпісалі толькі два тыдні таму — 14 чэрвеня.

З просьбай патлумачыць, як гэтае адкрыццё кітайцаў адаб'ецца на беларускім калійным бізнэсе, «Наша Ніва» звярнулася да Беларускай калійнай кампаніі.

«Адкрыццё гэтага радовішча — не навіна, — сказалі нам у БКК. — Менавіта ў гэтым рэгіёне ў асноўным здабываюць калій у Кітаі, і ацэнка запасаў адпавядае ацэнкам, якія гучалі раней. У гэты момант Кітай самастойна вырабляе прыкладна 50% калійных угнаенняў ад агульных патрэб краіны (паводле кітайскіх крыніц — 30%). Аднак калій — гэта вычарпальны рэсурс, калійныя рэзервы паступова змяншаюцца ў працэсе распрацоўкі, а замест іх пачынаецца распрацоўка новых радовішчаў. Гэта натуральны працэс, які забяспечвае баланс на рынку. Працэс развіцця вытворчасці на знойдзеным радовішчы зойме досыць працяглы час».

Таксама ў БКК падкрэслілі, што цана $219 за тону, якая замацаваная ў сёлетняй угодзе з Кітаем — гэта поспех для Беларусі, бо каньюктура рынку і прагнозы аналітыкаў былі куды болей песімістычныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру