Магчымыя выдаткі з-за няштатнай сітуацыі з корпусам рэактара на Беларускай АЭС будзе несці генпадрадчык ў адпаведнасці з генеральным кантрактам, паведаміў сёння намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

«Няштатная сітуацыя адбылася пры выкананні генеральным падрадчыкам работ на пляцоўцы, усе выдаткі павінен несці генпадрадчык у адпаведнасці з умовамі генеральнага кантракта», — сказаў Міхадзюк.

Датычна магчымай карэкціроўкі графіка работ на пляцоўцы АЭС з-за няштатнай сітуацыі намеснік міністра падкрэсліў, што неабходна дачакацца вынікаў работы экспертаў — беларускіх спецыялістаў. «У залежнасці ад гэтага генпадрадчыкам будзе карэктавацца графік выканання работ», — растлумачыў ён.

Міхадзюк таксама пацвердзіў інфармацыю «Расатама», што работнікі субпадраднай арганізацыі, вінаватыя ў парушэнні, якое прывяло да няштатнай сітуацыі, адхіленыя ад работ на пляцоўцы ўзвядзення Беларускай АЭС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру