Фота gosindex.ru.

Фота gosindex.ru.

Турцыя павінна выканаць умовы для лібералізацыі візавага рэжыму, і толькі тады можна будзе абмяркоўваць гэтае пытанне, заявіў у панядзелак, 1 жніўня, афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Германіі Марцін Шэфер (Martin Schäfer).

Нагодай для яго выказвання сталі словы міністра замежных спраў Турцыі Меўлюта Чавушаглу пра тое, што Анкара адмовіцца выконваць пагадненне па бежанцах у тым выпадку, калі Брусэль да кастрычніка не ўвядзе бязвізавы рэжым для турэцкіх грамадзян.

Падобным чынам адрэагаваў на пагрозу з турэцкага боку і віцэ-канцлер ФРГ Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel). Паводле яго слоў, для адмены візаў Анкара «павінна выканаць нормы, якія патрабуе Еўразвяз». Паколькі ў дадзены момант гэтага не адбываецца, Турцыя не мае права аказваць ціск на ЕС, падкрэсліў нямецкі палітык.

Генеральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Андрэас Шоер (Andreas Scheuer) назваў «пагрозы і ультыматумы» «новым стылем у палітыцы Турцыі пры Эрдагане», дадаўшы, што ў цяперашні момант магчымасць адмены візаў паміж Турцыяй і краінамі ЕС «цалкам выключана».

Ён заявіў таксама, што ЕС знаходзіцца «не на турэцкім базары», каб гандлявацца аб адмене 72 умоў візавай лібералізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?