У Рэдакцыю «НН» звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Малашонак, уласнік інтэрнэт-крамы «Мыйдадзір».
Нагадаем, яго служба дастаўкі аказалася ў цэнтры скандалу. Жыхары Мінска абурыліся асартыментам «Мыйдадзіра» — у раздзеле «Патрыятычныя тавары» прапаноўваліся імперскія значкі і налепкі накшталт «Пуцін — мой прэзідэнт».
Малашонак запэўніў, што такога тавару на сайце больш не будзе. Ён патлумачыў, што налепкі і значкі не прадаваліся і раней — інфармацыя пра іх была проста скапіяваная з расійскіх каталогаў.





