Хакеры з Ірана вызначылі тэлефонныя нумары 15 мільёнаў жыхароў краіны, якія карыстаюцца месенджарам Telegram, паведамляе Reuters.
Як распавялі незалежны эксперт па кібербяспецы Колін Андэрсан і Клаўдыё Гварніеры з Amnesty International, хакерам таксама ўдалося атрымаць доступ да акаўнтаў дзясяткаў журналістаў і актывістаў. Усяго ў Іране сэрвісам карыстаюцца каля 20 мільёнаў чалавек.
Telegram пазіцыянуе сябе як вельмі надзейны месенджар, паколькі усе дадзеныя ў ім шыфруюцца ад пачатку да канца.
Аднак уразлівасць месенджара ў тым, кажуць эксперты, што пры ідэнтыфікацыі на якой-небудзь прыладзе Telegram дасылае карыстальніку код з дапамогай смс-паведамлення, якое можа быць перахоплена ўзломшчыкамі.
Эксперты назвалі адказнымі за гэта групу Rocket Kitten, якую раней звязвалі з нападамі на каралеўскую сям'ю Саудаўскай Аравіі, НАТА і іранскіх апазіцыянераў. Ступень удзелу ва ўзломе іранскага ўрада яны каментаваць адмовіліся.