Беларуская чыгунка пачала продаж квіткоў у краіны Еўропы праз інтэрнэт, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

«Для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця электронных продажаў праязных дакументаў у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка на сваім сайце укараніла новую тэхналогію набыцця электронных квіткоў», — растлумачылі ў прэс-службе. Цяпер купіць квіток анлайн можна ў такія краіны, як Польшча, Германія, Балгарыя, Францыя, Чэхія, Венгрыя.

Афармленне электронных праязных дакументаў на першым этапе ўкаранення робіцца без электроннай рэгістрацыі. Для здзяйснення паездкі праязныя дакументы, аплачаныя праз інтэрнэт, неабходна ў абавязковым парадку аформіць у спецыялізаваных пунктах афармлення праезду ў міжнародных зносінах Беларускай чыгункі. Таксама магчымы зварот на сайце электронных праязных дакументаў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх картак праз сістэму плацяжоў ASSIST і «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка. Зварот у касах ажыццяўляецца ў спецыялізаваных пунктах продажу.

У бліжэйшай перспектыве БЧ плануе паэтапнае ўкараненне электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній (уключаючы бесперасадачныя вагоны, якія курсуюць з імі) у зносінах з краінамі Еўропы, што дазволіць выключыць абавязковае афармленне праязных дакументаў у касах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0