У сажалцы маскоўскага парку Горкага патануў 28-гадовы беларус Яўген Арловіч, які адзначаў Дзень Паветрана-дэсантных войскаў. Відэазапіс таго, што адбылося, апублікаваў тэлеканал «360».

Былы дэсантнік адпачываў у парку разам з сябрамі. Падчас купання яму стала кепска, і ён пайшоў пад ваду. Адзначаецца, што іншыя каля 10 хвілін ныралі, перш чым ім удалося выцягнуць пацярпелага. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць дэсантніка.

Паводле дадзеных крыніцы тэлеканала, мужчына захлынуўся вадой. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?