Стары вяз, які вельмі падобны да кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, заўважыў фатограф Джон Роўлі ў горадзе Херыфард, паведамляе Daily Mail.
Дрэва выглядае, як профіль мільярдэра. У яго нават ёсць знакамітая грыўка Трампа і вялікі рот.
«Не кожны дзень вы можаце ўбачыць дрэва, якое выглядае, як Дональд Трамп. Гэта так дзіўна. Магчыма гэта знак таго, што ў лістападзе ён стане прэзідэнтам», — сказаў Роўлі.
0
0
0
0
0
0