У мексіканскім штаце Пуэбла застрэлены мэр горада Хуэхуэтлан эль Грандэ — Хасэ Сантас Марыя Завала. Гэта ўжо трэці мэр, забіты ў краіне за апошнія два тыдні.

Ён быў знойдзены мёртвым ля свайго аўтамабіля. Яго сакратаркі, якая ехала ў той жа машыне, на месцы злачынства, калі туды прыехала паліцыя, не было. Яе месцазнаходжанне ў дадзены момант невядомае. Не называецца пакуль і матыў нападу.

Летась Завалу збілі, абрабавалі і трымалі закладнікам ва ўласным доме мясцовыя бандыты.

У ліпені ад рук злачынцаў загінулі два мэры мексіканскіх гарадоў, адзін з якіх неаднаразова звяртаўся да цэнтральных уладаў з просьбай аб абароне пасьля пагрозаў членаў мафіі.

Паводле дадзеных Асацыяцыі мэраў Мексікі, з 2003 года былі забітыя 40 кіраўнікоў гарадоў, сем чалавек толькі абраных, якія не паспелі ўступіць на пасаду мэра, і 32 былыя мэры.

У студзені гэтага года мэр горада Тэміска ў штаце Марэлас была застрэленая на вачах у сваёй сям'і менш, чым праз суткі пасля таго, як яна прыступіла да сваіх абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?