Праваабаронцы паведамілі, што ў Мінскім СІЗА №1 на Валадарцы знаходзіцца той самы чалавек, які біў дзверы Дома Урада падчас Плошчы-2010. 

Вядома таксама ягонае імя — Уладзімір Кондрусь. У СІЗА ён нібыта трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення. 

Але ці так гэта? 

Вось што нам сказалі ў Следчым камітэце. 

«Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Кондруся, які браў удзел у масавых беспарадках у 2010 годзе. Вывучаюцца ўсе акалічнасці», — сказала «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова і дадала, што на дадзены момант гэта ўся інфармацыя для разгалошвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?