У сеціве адбылася прэм'ера кліпа папулярнай амерыканскай выканаўцы Кэці Пэры на песню Rise, якая стане гімнам Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
Пра выхадз новага роліка спявачка паведаміла падпісчыкам ў твітары, напісаўшы, што праз кроў, пот і слёзы мы працягваем падымацца.
31-гадовая спявачка раней адзначыла, што дадзеная кампазіцыя закліканая паказаць усім слухачам, што дзякуючы сіле волі і цярплівасці кожны чалавек можа дасягнуць неймаверных вышынь. Дарэчы, гэтаму і прысвечаны кліп выканаўцы. У роліку дзяўчына спрабуе даць рады з парашутам. Спачатку ў яе нічога не выходзіць, аднак у канцы відэа Кэці ўзлятае ў неба.
0
0
0
0
0
0