Псіхолагі з ЗША правялі чарговыя даследаванні, спрабуючы высветліць, чаму ж многія пары разыходзяцца, як толькі пачынаюць жыць разам. Дадзенае даследаванне пацвердзіла, што ў асноўным так здараецца праз тое, што закаханыя не могуць прыйсці да кампрамісу ў многіх бытавых пытаннях.

liveinternet.ru

Даследаванні праводзіліся шляхам апытання некалькіх дзясяткаў добраахвотнікаў. Як аказалася, многія з іх не хацелі ахвяраваць сваім вольным часам або асабістай прасторай у імя кахання.

Праз тое, што пара пражывае на адной жылплошчы, яны праводзяць разам вялікую колькасць часу і пачынаюць знаходзіць адзін у адным недахопы і нейкія раздражняльныя звычкі.

Спецыялісты раяць часам адцягваць увагу ад сваёй другой палоўкі: праводзіць час з сябрамі, бываць у якіх-небудзь новых месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?