На сайце National Institutes of Health з'явілася інфармацыя, што Міністэрства аховы здароўя ЗША плануе зняць забарону на скрыжоўванне чалавечых ствалавых клетак з эмбрыёнамі жывёл.

Гэтая забарона была ўведзеная ў ЗША мінулай восенню. Цяпер жа міністэрства хоча не толькі дазволіць скрыжоўванне, але і вылучыць на гэта матэрыяльныя сродкі з дзяржаўнага бюджэту.

Улады заявілі, што выведзеныя падобным спосабам істоты дапамогуць здзейсніць велізарны навуковы прарыў. Гэта павінна дапамагчы ў стварэнні штучных органаў і новых відаў лекаў.

Аднак забарону здымуць не цалкам. Напрыклад, падсаджваць чалавечыя ствалавыя клеткі эмбрыёну жывёлы можна будзе толькі на пачатковых этапах яго развіцця. А таксама будуць забароненыя эксперыменты, якія могуць стварыць жывёлу з чалавечымі рэпрадуктыўнымі клеткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0