У ліпені купля насельніцтвам наяўнай валюты знізілася на 37,9% у параўнанні з мінулым месяцам пасля росту на 32,5% у чэрвені. За месяц беларусы набылі ўсяго 293,5 млн даляраў наяўнымі. Пры гэтым закупкі валютай, звязаныя с сезонам адпачынку, згарнуліся значна раней, чым летась.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі, продаж насельніцтвам наяўнай валюты ў ліпені знізіўся на 5,4% да 577,8 млн даляраў. Аб'ём чыстага продажу валюты (перавышэнне аб'ёму прададзенай насельніцтвам валюты над набытай) складае рэкордныя сёлета 284,3 млн даляраў.

Пакуль тэндэнцыі, агучаныя Нацбанкам, цалкам пацвярджаюцца: у насельніцтва пры зніжэнні ўзроўню даходаў захоўваецца звычка да спажывання, якая падае менш за даходы, гэта значыць, што людзі трацяць зберажэнні. У прыватнасці, насельніцтва здае за месяц прыкладна 200 млн даляраў (у ліпені нават больш), а з дэпазітаў здымае толькі каля 100 млн «Гэта значыць яшчэ 100 млн даляраў насельніцтва дастае з-пад матрацаў, як у нас кажуць», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру