У Брэсце на вул. Свята-Афанасьеўскай 5 жніўня адбыўся пажар у легкавым аўтамабілі «Кіа-Кларус», паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

Як аказалася, мужчына запраўляў аўтамабіль звадкаваным газам у двары жылога дома. У выніку пажару агнём аўтамабіль знішчаны. Уладальнік атрымаў апёкі 1-2 ступені абедзвюх ног, кісці левай рукі (7% цела), шпіталізаваны ў Брэсцкую абласную бальніцу.

Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў з боку ўладальніка аўтамабіля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру