6 жніўня, пройдуць папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 5» (наступныя трансляцыі таксама на гэтым тэлеканале), пачатак у 14.30.

У 16.30 можна будзе пабачыць старт беларусаў у спартыўнай гімнастыцы (будзем заўзець за Андрэя Ліхавіцкага), веласпорце (выступяць Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў, трансляцыя велагонак працягнецца ў 21.30), працягнуцца папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні.

У 20.30 пакажуць настольны тэніс, Аляксандра Прывалава згуляе з Недай Шахсавары з Ірана. У 21.45 Вікторыя Паўловіч сустрэнецца з кімсьці з тых, хто пройдзе з папярэдняга раўнда.

У ноч з суботы на нядзелю свой першы матч правядзе жаночая баскетбольная зборная Беларусі. Яна сустрэнецца з камандай Японіі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак у 01.40.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру