Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыльным праяўленням творчасці чалавека.

Напрыклад, у пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродненскага раёна, Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

На Будслаўскі фэст традыцыйна збіраюцца дзеці, Красная плошча застаўлена яткамі з забаўкамі і ласункамі, сярод якіх вылучаюцца традыцыйныя будслаўскія смактулькі. Фота 2012 г.

Таксама 121 аб’ект пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні і дапаўненні ўнесены ў назвы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх паштовыя адрасы.

У пастанове ўлічаны прапановы мясцовых органаў кіравання, заключэнні спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру