Стадыён быў у захапленні, сацыяльныя сеткі таксама. 32-гадовы тэквандыст Піта Нікалас Таўфатафуа вынес сцяг сваёй краіны ў самым арыгінальным касцюме.

Ён быў адзеты ў нацыянальную цыноўку, і больш нічога.

Толькі сваё цела ён вымасціў алеем.

«Хораша! Прыгажун!» — крычалі на трыбунах.

«Уніформа Тонга: масажны алей, проста масажны алей», — жартавалі ў сацсетках.

Таўфатафуа нарадзіўся ў Аўстраліі, а жыве і трэніруецца ў Оклендзе, Новая Зеландыя, але зацята дабіваўся права выступіць за краіну, з якой паходзіць ягоны бацька.

На Алімпіяду ён прабіўся з трэцяй спробы.

Дарэчы, ён не пусты чалавек. Таўфатафуа ўсё жыццё адпрацаваў у прытулках для бедных.

Вось ягоны інстаграм:

Тонга — маленькае астраўное каралеўства ў Акіяніі. Яго вялікая праблема — атлусценне (90% насельніцтва) і цукроўка, на якую хварэе пятая частка жыхароў. Але Таўфатафуа атлусценне не пагражае.

На Алімпіяду ў Рыа ад Тонга прыехалі 7 атлетаў. 

Таўфатафуа будзе выступаць ад 19 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру