«Пацверджана смерць мужчыны, які напаў з мачэтэ», — паведаміла паліцэйскае ўпраўленне Шарлеруа у сваім «Твітары».

У паліцыі таксама ўдакладнілі, што абодва пацярпелыя ў выніку нападу афіцэра жывыя. Паведамляецца, што адзін з двух параненых паліцэйскіх — жанчына.

Раён вакол ўпраўлення па-ранейшаму ачэплены. Фота: Twitter

«Я рэзка асуджаю напад ў Шарлеруа. Я ў думках з ахвярамі, іх блізкімі і паліцыяй. Мы пільна сочым за сітуацыяй», — напісаў у «Твітары» прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль.

Валонскі горад служыў базай некаторым з джыхадзістаў, якія стаялі за нападамі ў Парыжы ў лістападзе мінулага года і ў Бруселі ў сакавіку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру