Паўстанцы занялі стратэгічна важныя раёны ў Алепа. У баях яны выкарыстоўвалі цяжкае ўзбраенне.

Сірыйскія паўстанцы прарвалі аблогу ўсходніх раёнаў Алепа. Пасля зацятых баёў яны самі атачылі заходнія раёны Алепа, апору ўрадавых войскаў там, паведамляе агенцтва Ройтэрз са спасылкай на крыніцы на мясцовасці.

Афіцыйныя сірыйскія СМІ нічога не паведамілі пра адступленне ўрадавых войскаў у горадзе.

Упартыя баі доўжыліся ў Алепа ад чацвярга. Удзел у іх бралі і расійскія войскі, у тым ліку авіяцыя.

У суботу авіяцыя — няясна, расійская ці Асада — нанесла ўдар па бальніцы ў суседняй з Алепа правінцыі Ідліб. У выніку яго загінула 10 чалавек, у тым ліку дзеці. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру