Спецпрадстаўнік Дзярждэпа ЗША па энергетыцы Амас Хохштайн заявіў, што ў выпадку рэалізацыі праекту «Паўночны паток — 2» эканоміка Украіны можа абрынуцца.

У інтэрв'ю славацкаму выданню EurAktiv Хохштайн адзначыў, што, калі Украіна страціць статус краіны — транзіцёра расійскага газу, яна страціць даход у памеры двух мільярдаў даляраў.

«Вы забіраеце два мільярды даляраў даходу з хісткай эканомікі Украіны ў той момант, калі сусветная супольнасць спрабуе эканамічна падтрымаць Кіеў. Як вы ад гэтага ачомаецеся? Адказ просты — ніяк. Эканоміка абваліцца», — заявіў ён.

Таксама, па словах прадстаўніка Дзярждэпа, было б памылкай разглядаць «Паўночны паток — 2» як ізаляваны праект.

Раней стала вядома, што Польшча не жадае ўзгадняць «Паўночны паток — 2». МЗС Расіі, у сваю чаргу, назваў рашэнне палітычным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0